У «ДНР» прызналі арышт украінскага журналіста


Зніклага ў Данецку ўкраінскага журналіста Станіслава Асеева, які публікаваўся пад псеўданімам Станіслаў Васін, арыштавала МГБ «ДНР». Гэтую інфармацыю пацвердзілі самі сепаратысты, сцвярджае сябра Асеева, былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ягор Фірсаў.

Па словах Фірсава, прыхільнікі «ДНР» вінавацяць Асеева ў «шпіянажы».

«Стас трымаецца добра, разумее, што на справядлівы суд спадзявацца не варта. Яго адзіная надзея – гэта абмен палонных», – дадаў ён.

Вчера я публиковал информацию об исчезновении и вероятном задержании МГБ ДНР украинского журналиста Stanyslav Vasin. Мне…

Posted by Егор Фирсов on Mittwoch, 7. Juni 2017

Журналісту Станіславу Асеева 27 гадоў. Ён жыў на падкантрольнай баевікам тэрыторыі, пад псеўданімам «Васін» публікаваўся ва ўкраінскай службе «Радыё Свабода», «Украінскай праўдзе», газеце «Зеркало недели» ды інш. На пачатку мінулага месяца Асееў знік.

Апошні апублікаваны матэрыял Асеева быў прысвечаны акупаванаму Данецку і называўся: «Между адом и раем: оккупированные Ясиноватая и Донецк».

Допіс са спасылкаю на гэты тэкст зʼявіўся на ягоным Facebook 6 чэрвеня.

Глядзі таксама
Каментары