Украінскія памежнікі на кантрольным пункце «Бярозавае» ў Данецкай вобласці затрымалі «КамАЗ» з боепрыпасамі.
У цяжкавіку, які заехаў на кантрольны пост з тэрыторыі часова непадкантрольнай Украіне, былі два чалавекі ў вайсковай форме, падае unian.ua са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Украіны.
«Затрымаўшы машыну, памежнікі папярэдне высветлілі, што адзін з мужчынаў – кадравы вайсковец Узброеных сілаў РФ у званні маёра, а другі належыць да незаконнага ўзброенага фармавання. У «КамАЗе» праваахоўнікі выявілі скрыні з вялікай колькасцю патронаў рознага калібру», – гаворыцца ў паведамленні ўкраінскіх памежнікаў.
Цяпер на месца прыбылі працаўнікі Службы бяспекі Украіны, Міністэрства ўнутраных справаў і іншых структур дзеля высвятлення ўсіх абставінаў.
МЯ, паводле unian.ua