Трагедыя здарылася ў берлінскім раёне Шарлотэнбург. Цір з польскай табліцай рэгістрацыі з Гданьска заехаў на калядны кірмаш і пратараніў натоўп.
Паводле відавочцаў, грузавік праехаў праз усю плошчу і спыніўся каля каляднай елкі. Месца ачэплена, тут працуюць шматлікія брыгады хуткай дапамогі.
Паліцыя кажа пра 9 загінулых і 50 параненых.
Сілы бяспекі мяркуюць, што гэта быў тэрарыстычны акт. Праваахоўнікі паведамілі журналістам Berliner Morgenpost, што ў аўтамабілі былі двое мужчын. Адзін збег, але яго затрымалі. Другі, меркаваны штурман, памёр ад траўмаў, паведамляюць мясцовыя СМІ. Інфармацыя правяраецца.
Winfried Wenzel (Ber. Polizei): „Nähe Tiergarten wurde Person festgenommen, die als Verdächtiger anzusehen ist, Fahrer des Lkw zu sein.“
— ZDF heute (@ZDFheute) 19 grudnia 2016
ДР belsat.eu