У Берасці затрымалі і будуць судзіць Наталлю Папкову


У чым абвінавачваюць жанчыну, сваякам і сябрам у міліцыі не тлумачаць.

Пра затрыманне актывісткі «Маладой Беларусі» ў сваім Facebookʼу паведаміў палітык Мікалай Статкевіч.

Каардынатарку аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада будуць судзіць 18 красавіка.

«Спецслужбы ў Берасці не спыняюць спробаў маральна зламаць новага лідара дэмакратычных сіл горада і рэгіёну Наталлю Папкову. За апошнія тыдні мужную дзяўчыну ўжо некалькі разоў змяшчалі пад адміністратыўныя арышты, штрафавалі, нават незаконна сілком адвозілі ў «псіхушку«. Як стала вядома, сёння вечарам міліцыя зноў затрымала Наталлю. Зараз яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе Берасця. Сябры Наталлі Папковай паведамляюць, што супраць яе была арганізавана правакацыя. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй і зробім усё магчымае, каб абараніць Наталлю».

ДР belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары