У Берасці інспектара ДАІ прыцягнулі да адказнасці за дзіўныя жэсты з жэзлам


У Берасці інспектара ДАІ прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці за дзіўныя жэсты з жэзлам, піша сайт realbrest.by.

Рэдактар парталу «Реальный Брест» Дзяніс Марук напісаў скаргу на імя старшыні ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкамау Сяргея Талатая, у якой папрасіў даць ацэнку дзіўных жэстаў супрацоўніка ДАІ. Паводле Марука, 15 траўня на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай і Партызанскага праспекту інспектар «паказваў не зусім уцямныя жэсты, якія маглі ўвесці ў зман не толькі кіроўцаў».

Міліцыя разгледзела скаргу і правяла службовую праверку. У выніку інспектар быў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў