У Берасці з’явіўся білборд, на якім ад імя берасцейцаў вітаюць расейскага патрыярха


На цэнтральнай вуліцы Берасця Маскоўскай з’явіўся рэкламны шчыт з вітаннем патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла. На ім напісана: «Берасцейшчына вітае патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла». Падобным чынам у Берасці пакуль нікога не сустракалі.

Цікава, што адзін з білбордаў, вітаючы лідара праваслаўнай царквы, ўсталяваны побач з казіно. Пры гэтым не ўсе берасцейцы радыя бачыць у горадзе маскоўскага патрыярха.

Нагадаем, што ў Беларусі патрыярх Кірыл будзе знаходзіцца з візітам 20 – 22 чэрвеня ў сувязі са святкаваннем тысячагоддзя з дня прадстаўлення святога і роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

У рамках візіту патрыярх прыбудзе 22 чэрвеня ў Берасце, дзе ў Берасцейскай крэпасці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

С.А. belsat.eu

Стужка навінаў