У Белавежскай пушчы ліса раскапала магілу чалавека, які памёр 300 гадоў таму


Каля вёскі Вілы ў Камянецкім раёне жывёліна дапамагла археолагам.

Незвычайную гісторыю агенцтву БелТА распавёў Руслан Кніга, навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Цікава, што артэфакты былі знойдзены ў некалькіх метрах ад археалагічнага аб’екта «Вілы-2» – паселішчы эпохі мезаліту, неаліту, бронзавага веку і Сярэднявечча.

Пра незвычайную знаходку спецыялістам паведамілі мясцовыя жыхары. Чалавечыя парэшткі адправілі на экспертызу. Там пацвердзілі: фрагментам шкілету не менш за 300 гадоў.

Фрагменты чалавечага шкілету, якія знайшла ліса.

Калі археолагі пайшлі па следзе лісы, то выявілі яе нару, а ў ёй таксама – вялікую колькасць фрагментаў керамікі, ідэнтычнай той, якая была знойдзена падчас археалагічнага раскопу ў 2007 годзе.

«Магчыма, ліса раскапала старажытны могільнік. Новыя знаходкі сведчаць, што культурны пласт гэтага аб’екта яшчэ не да канца вывучаны. Такім чынам, у далейшых археалагічных пошукаў ёсць перспектыва. Усе артэфакты будуць апісаныя і, па магчымасці, дапоўняць гістарычную экспазіцыю Музею прыроды нацыянальнага парку», – распавёў Руслан Кніга.

ДД

Глядзі таксама
Каментары