У Беластоку пакажуць фільм Юрыя Каліны «Бежанцы. 1915–1922»

video

«Былі горы трупаў з будынкі вышынёю. Так да вясны яны праляжалі, іх аблілі бензінам і падпалілі», – распавядае пра лёс уцекачоў герой новага фільму  «Белсату» «Бежанцы. 1915–1922», які 5 кастрычніка пакажуць у «Kino Forum» у Беластоку, а 18.00.

Фільм распавядае пра адну з самых маштабных у ХХ стагоддзі прымусовых міграцыяў – падчас Першай сусветнай вайны, калі свае дамы пакінулі каля 3 млн чалавек, пераважна праваслаўных беларусаў, украінцаў і расейцаў.

Летам 1915 года, расейская армія адступала з заходніх губерняў Расейскай імперыі, пакідаючы немцам спаленую зямлю. Царскія ўлады высялялі сялянскія семʼі, некаторыя ўцякалі самі, гарэлі цэлыя вёскі. Сотні тысяч вазоў цягнуліся на ўсход. Яны запаўнялі дарогі, праціскаючыся паміж ваеннымі калонамі. Панавала пекла: эпідэмія тыфу і халеры, спёка, нястача пітной вады, голад, абстрэлы і бамбаванне з боку немцаў. Агромністая тэрыторыя сучаснага Падляшша, абшары вакол Любліну і Хэлму, іншыя заходнія рэгіёны Расейскай імперыі ды ў меншай ступені цэнтральнай Польшчы – пусцелі.

«Тэма гэта мала вядомая шырокай супольнасці. Яна жыла толькі ў сямейных аповедах. А ўцякаць былі вымушаны амаль 3 млн жыхароў заходніх губерняў Расейскай імперыі. На жаль, большасць былі непісьменнымі сялянамі, таму ўспамінаў амаль не засталося», – кажа рэжысёр стужкі Юрый Каліна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары