У Беларусі зменіцца польскі амбасадар


Польшча змяняе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі. Ужо ў студзені дзейны амбасадар Польшчы – Конрад Паўлік – пакіне Менск і вернецца на радзіму.

Пра гэта паведаміў польскі партал kresy24.pl.

Конрад Паўлік займаў пасаду амбасадара амаль два гады, ягоная адстаўка – гэта асабістая пастанова новапрызначанага міністра замежных справаў Польшчы Яцэка Чапутовіча.

Хто зменіць цяпер былога амбасадара, пакуль невядома.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў