У Беларусі з'явіліся «вышышыны» з арнаментам


Працаўнікі беларускай арт-студыі «Прас» прапануюць свой унёсак у трэнд вышымаек, вышымайткаў, вышызаплечнікаў ды вышыкубкаў – «вышываныя колы».

Арт-студыя выпусціла серыю апонаў для ровараў з узорам у выглядзе беларускага традыцыйнага арнаменту.

«Місія студыі – несці беларушчыну ў масы. Таму сустракайце нашу кроплю ў хвалі мэйнстрыму: ад прадзедаў спакон вякоў да нашых дзён, лепшы разносчык вышыванасці і вышыватасці – яе вялікасць вышышына!», – пішуць на сайце pras.by.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Сіла Ярылы і Пяруна, эстэтыка Яся і Яніны, хутка і смачна! Тое, аб чым даўно марылі раварысты, але не ведалі, дзе ўзяць. Тое, што снілі сапраўдныя беларусы, але не ведалі, што гэта ява. Традыцыйная вышыванка і гістарычная Пагоня ў адным флаконе – старажытны арнамент на колах жалезнага каня. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі выплаўлены арнамент – «Знак сонца з крыжыкам», – падае арт-студыя.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Гэты ўзор, паводле распрацоўнікаў, – «сімвал квітнеючай зямлі і нівы, які прыгожым адбіткам кладзецца на нашу родную зямельку падчас пакатушак, шматкроць падвышаючы яе ўрадлівасць».

Арт-студыя шукае інвестараў, каб наладзіць масавы выпуск «вышышынаў».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў