У Беларусь з Расеі ўцёк дыпламат Паўночнай Карэі


Трэці сакратар Пасольства КНДР у Расейскай Федэрацыі Кім Чхор Сэн паляцеў з сям’ёй у Беларусь, каб пазней перабрацца далей на Захад.

Пра знікненне дыпламата стала вядома яшчэ 1 ліпеня, калі той на службовым аўтамабілі з’ехаў з офісу. Аднак ягоны начальнік звярнуўся ў паліцыю толькі праз пяць дзён. Службовая кватэра, дзе паўночнакарэец жыў з жонкай і сынам, пуставала, а тэлефон адключылі яшчэ 2 ліпеня.

Праваахоўнікі разаслалі ягоныя прыкметы: рост 175 см, чорныя штаны, блакітная кашуля, чорныя чаравікі, значок правадыра Кім Чэн Ына.

З дапамогай камер відэаназірання паліцыя адсачыла ягоны аўтамабіль амаль да аэрапорту ў Пулкава, дзе дыпламат набыў квіткі і разам з сям’ёй рэйсам 946-Б-2 «Белавіі» а 21:13 вылецеў у Менск. Службовае аўта ён пакінуў на стаянцы.

Цяпер у краіне вельмі цяжкая эканамічная сітуацыя. Яшчэ ў сакавіку кіраўніцтва КНДР заклікала грамадзянаў рыхтавацца да голаду. Крызіс стаў следствам санкцыяў Рады бяспекі ААН супраць краіны ў адказ на выпрабаванне Пхеньянам вадароднае бомбы і запуск ракетаў далёкага радыусу дзеяння.

Уцёкі ў Паўночнай Карэі лічацца вельмі сурʼёзным злачынствам і караюцца турэмным зняволеннем, катаваннямі ды нават смерцю.

ДР belsat.eu паводле fontanka.ru

Стужка навінаў