У барах на Зыбіцкай зноў зладзілі начную аблаву


Менчукі распавядаюць пра масавую праверку бараў на вуліцы Зыбіцкай, якую ў ноч на 10 наведалі прадстаўнікі адразу трох дзяржаўных органаў.

На тых, хто адпачываў, праверка ніяк не адбілася, а вось персаналу прыйшлося тлумачыцца перад супрацоўнікамі дзяржаўных службаў, піша Kyky.org.

Як сцвярджаюць відавочцы, дзяржкантроль «хадзіў паўсюль, мучыў усіх»: правяральнікі зазірнулі ў папулярныя бары «Туманы», «Банкі бутэлькі», «4-4-2», «Вінны горад» і іншыя.

Правяраць прыйшлі супрацоўнікі Мінгандлю, службы міграцыйнага кантролю ды санстанцыі, суправаджалі іх байцы АМАПу.

«Хадзілі, фатаграфавалі ўстановы, якія маюць працаваць да гадзіны ночы, але пасля гэтага часу ўсё яшчэ былі адчыненыя», – распавялі відавочцы начнога «штурму».

Міграцыйны кантроль заходзіў ва ўстановы і, бачачы ў спісах супрацоўнікаў «не рускае» прозвішча, прасіў прадаставіць рэгістрацыю і іншыя дакументы, якія сведчаць асобу. Прадстаўнікоў службы пры гэтым не цікавіла тое, што ноччу дакументы могуць быць у бухгалтэрыі.

Вынікі праверкі пакуль невядомыя.

У леташнім жніўні «зачыстку» Зыбіцкай, з ужываннем фізічнай сілы і затрыманнямі, правёў АМАП.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары