У Бабруйску сямігадовая дзяўчына падставіла крэсла і выкінулася з чацвёртага паверха


Бацькоў у гэты час удома не было.

12 ліпеня ў Бабруйску з балкона кватэры на чацвёртым паверсе дому па вуліцы Крылова выпала сямігадовая дзяўчынка. Дзяцёнак атрымаў шматлікія траўмы, але выжыў, і цяпер знаходзіцца ў больніцы. Бацькоў у гэты момант не было ўдома.

З гэтай нагоды «Камсамолка» прыгадвае таксама выпадак у Менску, калі шасцігадовая дзяўчынка задушыла сябе шнурком ад каптура, або ў Бярозе, калі маленькая дзяўчынка ледзь не згарэла ў закрытай кватэры.

Старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч заяўляе, што 90 % трагічных выпадкаў з удзелам дзяцей адбываецца паводле недагляду з боку бацькоў.

«Як ні круці, мы заўсёды прыходзім да адной і той жа высновы – бацькі павінныя належным чынам глядзець за дзецьмі», – заявіў ён.

Наскевіч прыгадвае выпадак у Кобрынскім раёне, калі чатырохгадовы дзяцёнак, які застаўся без нагляду, патануў у штучнай сажалцы, прызначанай для паліўкі агароду.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў