У Антвэрпэне выбухнуў і абрынуўся жылы дом


Фота Reuters

Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння – выбух газу. Паліцыя абвяргае версію тэракту.

У ліку пацярпелых ужо цяпер 14 асобаў, у тым ліку дзіця. Аднак асоба – у крытычным стане. Ратавальнікі працягваюць выцягваць людзей, якія трапілі ў пастку. Трое лічацца зніклымі.

Фота Reuters

Паводле экстраных службаў, ад выбуху гэткай магутнасці маглі загінуць 10-20 асобаў.

Пашкоджаныя таксама два суседніх будынкі. У трох пацярпелых дамах размяшчаліся жылыя кватэры, здымныя студэнцкія пакоі і рэстаран.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары