У Афінах паліцэйскіх закідалі «кактэйлямі Молатава»


Першыя пратэсты супраць ураду еўракамуністаў. Каля 500 асобаў выйшлі на вуліцы сталіцы Грэцыі на дэманстрацыю, якая скончылася беспарадкамі і бойкамі з супрацоўнікамі паліцыі.

 

Паводле расейскага агенцтва «РИА Новости» закалоты пачаліся пасля таго, як у прыгарадзе Афінаў члены ультраправай партыі «Залатая зара» аблілі фарбай помнік музыканту-антыфашысту Паўласу Фісасу.

Паводле BBC да беспарадкаў прывяло нежаданне дзейснага ўраду пад кіраўніцтвам Алексіса Цыпраса выканаць сваё галоўнае перадвыбарчае абяцанне спыніць палітыку жорсткай эканоміі, якую праводзілі папярэднія ўрады ў сувязі з фінансавым крызісам.

На гэтым тыдні новы ўрад Грэцыі пагадзіўся працягнуць праграму крэдытавання (адпаведнае рашэнне было прынятае ў парламенце Нямеччыны) ў замен на фінансавыя рэформы ў краіне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў