У аэрапорце «Кіеў» затрымліваюць рэйсы з-за бойкі, якую распачалі беларусы


У аэрапорце «Кіеў» пабіліся пасажыры двух рэйсаў, бо не падзялілі самалёт.

Пра гэта паведамляе Espreso.tv.

У аэрапорце зламаўся самалёт, які павінен быў ляцець у Шарм-эш-Шэйх, але замест яго падалі іншы самалёт, які павінен быў ляцець у Менск.

Абураныя грамадзяне Беларусі распачалі бойку, не пускаючы пасажыраў на пасадку ў Егіпет, паведамляе ўкраінскае выданне.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца, назіралі за інцыдэнтам праз шкло, не маючы магчымасці ўмяшацца, таму што канфлікт адбываўся ў транзітнай зоне пасля пашпартнага кантролю.

На месца бойкі выклікалі памежнікаў. Абодва рэйсы затрымліваюцца.

НМ, belsat.eu, фотаздымак ipress.ua

Глядзі таксама
Каментары