У 29 гадоў памёр удзельнік беларускага рэп-гурту «ЛСП» Рома Англічанін


На старонцы ў «Вконтакте» беларускага рэп-гурту «ЛСП» паведамляецца пра смерць аднаго з удзельнікаў праекту.

«Сёння перастала біцца сэрца нашага сябра, удзельніка гурту ЛСП, Ромы Англічаніна. Спачывай з мірам. Хай зямля будзе табе пухам», – такое паведамленне з’явілася ўчора на старонцы гуру ў сацыяльнай сетцы.

Акалічнасці смерці Рамана Сашчэка, больш вядомага пад псеўданімам Рома Англічанін, не распаўсюджваюцца. Яму было 29 гадоў. Раман Сашчэка родам з Магілёва.

Дуэт «ЛСП» быў заснаваны Алегам Саўчанкам, які нарадзіўся ў Віцебску, ды Раманам Сашчэкам ў 2012 годзе. Калектыў актыўна выступаў у краінах СНД, на сённяшні дзень з’яўляецца адным з самых вядомых рускамоўных рэп-гуртоў на постсавецкай прасторы.

Адным з музычных праектаў, у якіх паўдзельнічаў Раман Сашчэка, быў магілёўскі гурт «MAUZER» – пераможца «Басовішча» 2005 года.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў