Эксперты Кліматычнага інстытуту Аўстраліі назвалі дату смерці плантацыяў кавы на Зямлі, піша «The Independent».
Да 2050 года навукоўцы чакаюць двухразовага скарачэння колькасці плантацыяў, на якіх вырошчваецца кававае дрэва. У 2080 годзе гэтыя расліны, як мяркуюць спецыялісты, цалкам знікнуць з твару Зямлі.
Адбудзецца гэта праз глабальнае пацяпленне, якое прывядзе да распаўсюджвання паразітаў і грыбковых захворванняў, небяспечных для кававага дрэва.
Навукоўцы адзначаюць, што «смерць кавы» адбудзецца ў выпадку, калі захаваюцца сучасныя тэмпы глабальнага пацяплення, і спецыялісты не змогуць знайсці эфектыўныя метады барацьбы з паразітамі ды грыбковымі захворваннямі.
Фота: independent.co.uk
ЮВ, belsat.eu, паводле independent.co.uk