«Цвярозы кіроўца» апынуўся п'яным таксістам


У ноч з суботы на нядзелю турысты з Расеі прыехалі ў гарадзенскі клуб, дзе выпівалі алкагольныя напоі. Каб не парушаць правілы, яны вырашылі скарыстацца паслугай «цвярозы кіроўца».

Каля клубу расейцы папрасілі таксіста, каб ён на іх аўтамабілю завёз дадому, кіроўца адмовіўся, але выклікаў свайго знаёмага, які аказвае такія паслугі.

На адной з вуліцаў гораду ДАІ спыніла «цвярозага кіроўцу» разам з расейцамі. Пасля праверкі высветлілася, што кіроўца п’яны, узровень алкаголю ў крыві перавышае норму ў два разы.

У дачыненні да пʼянага «цвярозага кіроўцы» быў складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае вялікі штраф і пазбаўленне права кіравання на 3 гады.

ГА, belsat.eu паводле gaigrodno.by

Стужка навінаў