ЦВК Вейшнорыі абвясціў выбары ў Сойм. Сярод кандыдатаў старшыня Савету Рэспублікі Беларусь


Сайт вейшнорыя.бел апублікаваў спіс кандыдатаў у Сойм Вейшнорыі – дзяржава, якая, паводле легенды вучэнняў «Захад-2017», стала ахвяраю вайсковай агрэсіі Лубеніі і Вейсбарыі.

Скрыншот з вейшнорыя.бел/выбары

Сярод кандыдатаў у Сойм Вейшнорыі апынуўся старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Аўтары праекту прыдумалі для чыноўніка слоган: «Стране нужны новые налоги: люблю, умею, уважаю».

Расейска-беларускія вучэнні праходзілі на тэрыторыі Расеі і Беларусі з 14 па 20 верасня. Падрабязна пра тое, як прайшлі вучэнні можна пачытаць і паглядзець тут.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары