Ці здалі беларусы першатравеньскі тэст на салідарнасць?

video

Уладзімір Кобец, які ў 2010 годзе быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, выказаў у эфіры «Белсату» меркаванне, што сённяшняя акцыя пратэсту – гэта здадзены экзамен на салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што 1 траўня ў Менску прайшоў несанкцыянаваны Першамай. Сярод галоўных патрабаванняў удзельнікаў акцыі было і вызваленне фігурантаў «справы патрыётаў» («справы баевікоў»).

Акцыя 1 траўня ў Менску адбылася нягледзячы на намаганні ўлады яе «заглушыць», кажа іншы госць жывога эфіру Аляксандр Класкоўскі.

Палітычны аглядальнік мяркуе, што ўлады вырашылі «не пакаваць» удзельнікаў акцыі, адчуўшы, што задушылі «пратэсты рабацягаў».

«Рэжым навучыўся дазаваць рэпрэсіі. Статкевіча (экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч – Заўв. Belsat.eu) не садзяць на 6 гадоў у турму, а толькі на 5 содняў», – тлумачыць Класкоўскі.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары