Ці ў малым беларускім горадзе можна выхаваць спартовых зорак?


Лядовыя палацы ў малых беларускіх гарадах даюць вялікія надзеі маладым спартоўцам. Пасля трэнаванняў у адным з такіх палацаў, пабудаваным у Пружанах, на малой радзіме Пятра Пракаповіча, у нацыянальную зборную Беларусі па фігурным катанні трапілі дзве дзяўчыны. Ці азначае гэта, што спартоўкі маюць шанец на бліскучую карʼеру?

Крышталі Свароўскі ззяюць на лёгкай сукенцы пружанскай фігурысткі Таццяны Мігіц, а з-пад яе ўпэўненага канька ляцяць крышталікі лёду.[/vc_column_text][vc_single_image image=”119252″ img_size=”large”][vc_column_text]Таццяна Мігіц з трэнеркаю Вольгаю Уважанай[/vc_column_text][vc_column_text]«У нацыянальную зборную я трапіла ў мінулым сезоне, – распавядае Таццяна. – Цяпер мне 14 гадоў, а займацца фігурным катаннем я пачала ў 6 гадоў, калі ў Пружанах зʼявілася пляцоўка з лёдам і набралі першую групу. Пачаць раней – не было магчымасці».

Распачынаць найлепш у 3,5-4 гады, калі дзіця яшчэ не мае страху перад адказнасцю, але і ў шасцігадовым узросце можна стартаваць плённа – быў бы талент ды моцны трэнер. Разам з Таняю на Рэспубліканскія спаборніцтвы ў Менск прыехала сяброўка Вікторыя Хмялеўская.[/vc_column_text][vc_single_image image=”119099″ img_size=”large”][vc_column_text]Вікторыя Хмялеўская выконвае абавязковую праграму[/vc_column_text][vc_column_text]З 13-ці гадоў дзяўчына змагаецца на спаборніцтвах сярод юніёраў. Пяць разоў запар выйгравала першынства Беларусі, займала 2-ое і 3-яе месцы на міжнародных спаборніцтвах. Вікторыя звязвае будучыню з катаннем і не хавае: «Спартовых мэтаў шмат, бліжэйшая – атрымаць тытул майстра спорту. Дзеля гэтага трэба паказаць чыстае выкананне трайных скокаў. Праз 2 гады буду сярод найлепшых фігурыстаў краіны».[/vc_column_text][vc_single_image image=”119087″ img_size=”large”][vc_column_text]Маладыя пружанскія фігурысткі з трэнеркаю[/vc_column_text][vc_column_text]На пытанне пра алімпійскую мару дзяўчаты паціскаюць плячыма. Скрозь зубы прагучала «не ў Беларусі», але без тлумачэнняў.

Спартовы журналіст Алесь Пуціла здагадваецца, на чым палягаюць сумневы маладых спартовак:
«Я не веру, што пры цяперашнім падыходзе да фігурнага катання магчымы выхад беларусаў на вялікі лёд. Бо гэта не наш від спорту, таксама як і тэніс. Хоць быццам бы ёсць і месца, дзе займацца, але тэнісісты зʼязджаюць у Амерыку, у Ізраіль. Гэтаксама нашыя фігурысты едуць у Расею. Бо там і школа, і база, і напрацоўкі, прычым такія добрыя, як мы маем у мастацкай гімнастыцы».

Калі беларускія гімнасты паспяхова канкуруюць з расейскаю спартоваю школаю, то фігурысты – не. Алімпійскія медалі беларускіх фігурыстаў засталіся ў савецкім мінулым, а спадчыну моцнай зборнай СССР прыпісала сабе Расея. У незалежнай Беларусі не было пакуль аніводнага фігурыста, які быў выхаваны ўдома і дамогся высокіх сусветных узнагародаў, адзначыў адмысловец.[/vc_column_text][vc_single_image image=”119107″ img_size=”large”][vc_column_text]Канёк Таццяны Нікіцінай[/vc_column_text][vc_column_text]Спрабаваць трэнавацца ў Расеі – лагічная парада спартовага аглядальніка Алеся Пуцілы. З другой зімовай Юнацкай Алімпіяды, якая завяршылася ў нядзелю, расейская зборная вярнулася з найлепшымі вынікамі менавіта ў фігурным катанні. З 12 узнагародаў расейскія спартоўцы ўзялі 7, і 3 з іх – гэта залатыя медалі. Старэйшая трэнерка нашае нацыянальнае каманды фігурнага катання Юлія Комлева прызнае, што дзеля дасягнення высокіх мэтаў беларускім спартоўцам неабходны замежны досвед. Найлепшыя беларускія фігурысты і так праходзяць семінары і трэнуюцца ў Маскве.[/vc_column_text][vc_single_image image=”119103″ img_size=”large”][vc_column_text]Пружанскія зоркі на рэспубліканскіх спаборніцтвах[/vc_column_text][vc_column_text]Пружанская трэнерка Вольга Уважаная падкрэсліла Belsat.eu: галоўнае з кім трэнавацца, а не дзе. Спартоўка верыць, што ў тым ліку дзякуючы інфраструктуры ўзровень фігурнага катання ў Беларусі пачаў расці.

«У апошнія некалькі гадоў развіццё фігурнага катання – безумоўнае. Калі мы толькі пачыналі катацца ў Пружанах, узровень па краіне быў значна горшы. Нашая Віка атрымала кандыдата ў майстры спорту ў 12 гадоў. А цяпер дзеткі ўжо ў 10 гадоў атрымліваюць гэты тытул», – адзначыла Вольга Уважаная.

І сапраўды, з ТОП-30 еўрапейскіх камандаў нашыя дарослыя фігурысты падцягнуліся ў ТОП-20. Юніёры – ужо ў дзясятцы найлепшых. Далей – справа за фінансаваннем, размаўляючы пра якое бацькі маладых зорачак фігурнага катання пазбаўляюцца натхнёнай усмешкі. Шлях на Алімпіяду ляжыць праз дасведчаных замежных трэнераў. Калі ў бацькоў няма магчымасці, то ці ёсць у дзяржавы жаданне… вярнуцца да былой фігурнай славы?

ЮЦ, belsat.eu

Стужка навінаў