Ці дачакаемся еўракубкавай восені? БАТЭ на выездзе гуляе з «Александрыяй»


Сёння а 20:00 БАТЭ ў гасцях гуляе супраць украінскай «Александрыі».

Пераможца супрацьстаяння выступіць у групавой стадыі Лігі Еўропы. У першым матчы, тыдзень таму на «Барысаў-Арэне», каманды згулялі ўнічыю.

«Лік першага мачта – відавочна не той, якога мы хацелі дасягнуць. Ён задаволіў «Александрыю». Так, мы апынуліся ў цяжкім становішчы. І выдатна гэта разумеем. Таму, каб выправіць сітуацыю, тут мы мусім згуляць лепш, чым дома», – заявіў галоўны трэнер барысаўскай дружыны Аляксандр Ермаковіч на ўчорашняй прэс-канферэнцыі.

Букмекеры лічаць фаварытам украінскі клуб – каэфіцыент на ягоную перамогу ў розных канторах складае ад 2,25 да 2,37. На перамогу барысаўцаў каэфіцыент дасягае 3,6.

Мінулым годам у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы БАТЭ не змог прайсці «Астану» і развітаўся з турнірам, не дайшоўшы да групавой стадыі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак «Прессбол»

Глядзі таксама
Каментары