Дакументальная стужка Юрыя Каліны «Архімандрыт» атрымала адмысловую ўзнагароду Асацыяцыі кінематаграфістаў Расеі на І Міжнародным фестывалі праваслаўных фільмаў «Моцныя духам», які прайшоў у сербскім горадзе Крушэвац.
Гэта ўжо адзінаццатая ўзнагарода для фільму, які атрымліваў прызы на кінафестывалях у Маскве, Кіеве, Менску, Днепрапятроўску і інш.
Два дакументальныя фільмы «Белсату» высока ацанілі на XI Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» у Менску. Фільм Ірыны Булавінскай «Закапаная цывілізацыя» атрымаў узнагароду, прадстаўленую Польскім інстытутам нацыянальнай памяці.
Фільм Андрэя Куцілы «Госці» быў уганараваны ўзнагародай журы за «прафесійнае паказанне ролі асобы ў чыненні дабра».
МЯ, belsat.eu