Трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь распавёў якую пенсію атрымлівае


Найлепшаму барцу ў гісторыі спорту 16 верасня споўнілася 80 гадоў. Фота – Юлія Мацкевіч для TUT.BY

Галоўнаму беларускаму спартоўцу 20-га стагоддзя хапае не на ўсе лекі.

Легендарны беларускі барэц Аляксандр Мядзведзь у размове з «Трыбунай» падзяліўся памерам сваёй пенсіі.

«Якая розніца, што 7 раз чэмпіён, тры Алімпіяды – а пенсія адна і тая ж… як ва ўсіх – 130 новымі, сказаў Мядзведзь. – Нармальна – на лекі, хоць і не ўсе, хапае. Пісаў наверх заявы – маўчаць. Але ў юбілей не будзем пра гэта».

У суботу Аляксандру Мядзведзю споўнілася 80 гадоў.

Мядзведзь – трохразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968, 1972) і шматразовы чэмпіён СССР, Еўропы і свету.

Беларус – найлепшы барэц вольнага стылю ў гісторыі спорту, уведзены ў Зал спартовай славы барацьбы.

У 2001-м Мядзведзя прызналі найлепшым спартоўцам Беларусі 20-га стагоддзя.

ДД

Глядзі таксама
Каментары