Трое жыхароў Ліды асуджаныя за выраб і распаўсюд парнаграфіі


З 2005 па 2014 год, скаапіраваўшыся, яны стварылі больш за 70 спецыяльных сайтаў, дзе размяшчалі парнаграфічныя матэрыялы. Атрыманы ад бізнэсу прыбытак выводзілі праз замежныя аплатныя сістэмы.

Мужчыны маюць каля 30-35 гадоў. У іх ёсць маленькія дзеці.

Адзін з абвінавачаных прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу двух гадоў. Яго змоўшчыкі будуць адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тры і два з паловай гады. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з фігурантаў амаль 10 млрд. рублёў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама каля 500 млн. рублёў дзяржпошліны.

ДР, belsat.eu паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары