Трое смяротнікаў падарваліся ля будынку міліцыі ў Стаўрапольскім краі


Аддзел унутраных справаў спрабавалі атакаваць тры баевікі. Дваіх забілі, трэці здзейсніў самападрыў.

Інцыдэнт здарыўся побач з АУС Наваселіцкага раёну (Стаўрапольскі край). Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяраў і пацярпелых няма, паведамляе «РИА Новости».

Гэта не першы напад на праваахоўнікаў на поўдні Расеі за апошні час. 29 сакавіка на шляху аўтакалоны паліцыі ў Дагестане былі падарваныя дзве выбухоўкі – адзін супрацоўнік МУС загінуў, двое былі параненыя. Адказнасць за выбух тады ўзяла на сябе групоўка, звязанай з «Ісламскай дзяржавай».

На наступны дзень у Дагестане кіроўца аўта ВАЗ-2110 падчас праверкі на КПП прывёў у дзеянне выбухоўку. У выніку адзін паліцыянт загінуў і адзін атрымаў раненні. Адказнасць за выбух узялі на сябе баевікі «ІД».

Пасля гэтага губернатар Стаўрапольскага краю Уладзімір Уладзіміраў даручыў узмоцніць кантроль за транспартам, які ўязджае ў рэгіён.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў