«Трэці падпал за 5 гадоў – ужо проста смешна». Уладзімір Шаблінскі паведаміў, што яго хочуць «прыбраць з краіны»


Стваральнік канцэртнага агенцтва «Шаблі» і ўладальнік аднайменнага хутара ў Валожынскім раёне Уладзімір Шаблінскі мяркуе, што яго хочуць «прыбраць з краіны».

«Замоўнікі. Я ведаю пра вас усё. Трагедыя, якая паўтараецца зноў і зноў – ператвараецца ў фарс. Трэці падпал прыкладна ў адзін і той жа час за пяць гадоў запар – ужо проста смешна. Вашая задача прыбраць нас з краіны – недасяжная. Усё, што нас не забівае – робіць нас мацнейшымі», – напісаў Уладзімір Шаблінскі ў сваім «Facebook’у».



Пажар на хутары «Шаблі» здарыўся ў ноч на 17 жніўня – згарэў бар Малако.

Першы пажар у «Шаблях» здарыўся ўлетку 2013 года (за тыдзень да правядзення фестывалю «Вольнае Паветра 2013»). Праз год, у ліпені 2014 года (за два дні да «Вольнага Паветра») невядомыя аблілі бензінам і падпалілі аўто Шаблінскага.

«І ў мяне няма сумненняў, што, як і ў ранейшых выпадках, рэальна вінаватых – ня знойдуць… Калі ў мяне, у 2013 годзе яшчэ было 5% сумневаў, што я нешта дрэнна зрабіў з пячным абсталяваннем і гэта мой касяк – цяпер у мяне сумневаў няма», – напісаў Шаблінскі.

Фестываль «Вольнае паветра» праходзіць на хутары «Шаблі» з 2006 года.

ЮВ, belsat.eu

Фота Уладзіміра Шаблінскага

Стужка навінаў