Толькі адна перашкода аддзяляе Беларусь ад спрашчэння візавага рэжыму


Еўразвяз пагадзіўся даць Беларусі трохгадовы пераходны перыяд па пагадненні аб рэадмісіі (чаго не хацеў рабіць раней) – прыёме беларускіх грамадзянаў, дэпартаваных з іншай дзяржавы, і замежнікаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю.

Беларусь і ЕЗ вядуць перамовы па дзвюх пагадненнях – аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі. Абодва гэтыя дакументы трэба падпісваць у пакеце.

Пераходны перыяд патрэбен Беларусі, каб ацаніць свае магчымасці па выкананні пагаднення аб рэадмісіі. Яно ўключае абавязак краіны самастойна прымаць усіх нелегальных мігрантаў, якія з нашай краіны патрапілі ў ЕЗ, і сваймі сіламі вяртаць іх у краіны іх пражывання, паведамляе tut.by.

Паводле начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бягуна, гэты пераходны перыяд будзе «крыху меншы», чым тры гады, якія прасіла Беларусь. У гэты перыяд Беларусь плануе збудаваць неабходную інфраструктуру для ўтрымання ўцекачоў – стварэнне міграцыйнага цэнтру ў межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі, на які ЕЗ выдаткуе 7 млн еўра.

Чытайце таксама:

Парафіраваць гэты дакумент плануецца ўжо ўвосень. Экспертных нарадаў больш не плануецца.

Перамовы аб спрашчэнні візавых працэдур вядзе МЗС ад 2014 года. Галоўнай перашкодай спрашчэння візавага рэжыму было патрабаванне ЕЗ у бяспецы беларускіх дыпламатычных пашпартоў. З гэтым Беларусь мае разабрацца ў 2019 годзе, калі пачнуць уводзіць біяметрычныя дакументы.

Навінаў пра тое, як прайшла гэтая, другая частка перамоваў, пакуль няма.

Пасля падпісання пагадненняў і пачатку спрошчанага візавага рэжыму шэнгенская віза для беларусаў будзе каштаваць 35 еўра замест 60. Скароціцца і спіс дакументаў, якія трэба падаваць на візу.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары