Тэд Круз будзе галасаваць за Трампа


Былы супернік Трампа і ягоны паплечнік па рэспубліканскай партыі лічыць магчымае прэзідэнцтва Гілары Клінтан «непрымальным».

Сенатар ад штата Тэхас, рэспубліканец Тэд Круз мае намер галасаваць на выбарах прэзідэнта ЗША за свайго аднапартыйца, былога суперніка па перадвыбарнай гонцы Дональда Трампа.

«Пасля доўгіх месяцаў разважанняў, малітваў і самааналізу, я вырашыў, што ў дзень выбараў я буду галасаваць за кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа», – напісаў сенатар у сябе на старонцы ў Фэйсбуку.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGdGVkY3J1enBhZ2UlMjUyRnBvc3RzJTI1MkYxMDE1NDQ3NjcyODI2NzQ2NCUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMDYlMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Ён патлумачыў, што прыняў гэтае рашэнне па двух прычынах. «Па-першае, у мінулым годзе я абяцаў падтрымаць кандыдата ад рэспубліканцаў. І я маю намер стрымаць сваё слова. Па-другое, нягледзячы на істотныя рознагалоссі, якія ў мяне ёсць з кандыдатам ад нашай партыі, кандыдатура Хілары Клінтан – цалкам непрымальная», – паведаміў Круз.

«Яе палітыка нанясе шкоду мільёнам амерыканцаў. І Дональд Трамп – адзіны, хто стаіць у яе на шляху», – лічыць сенатар.

Ён заклікаў амерыканцаў галасаваць за свайго былога суперніка, «калі яны не хочуць бачыць у прэзідэнцкім крэсле Гілары Клінтан».

Першы раўнд дэбатаў паміж Клінтан і Трампам адбудуцца ў панядзелак. Вынікі тэлевізійнай дуэлі могуць прадвызначыць вынікі лістападаўскіх выбараў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў