Бярозаўскі мясакансервавы камбінат здзівіў гасцей выставы ў Берасці.
У Берасці адчынілася выстава «Берасце. Садружнасць – 2015». Журналісты чакалі сюрпрызаў ад берасцейскага мясакамбіната, які на выставе абяцаў прэзентаваць акцыю «Барбекю. Пачатак сезону». Але ўсе прайшло даволі сціпла – людзей было няшмат. Затое здзівіла іншае прадпрыемства галіны – ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат». Яно прэзентавала гасцям выставы шэдэўры кулінарнага мастацтва – танк, «кацюшу» і Холмскую браму Берасцейскай крэпасці, зробленую з каўбасы.
Алесь Ляўчук, belsat.eu