Такіх вучэнняў не было з 1981 года. 300 000 расейскіх вайскоўцаў адправяць на палігоны


У вайсковых вучэннях «Усход-2018» будуць задзейнічаныя 36 000 танкаў, БТР, ды іншай тэхнікі, больш за тысячу верталётаў і самалётаў і амаль 300 000 жаўнераў.

Вайсковыя манеўры адбудуцца з 11 па 17 верасня. У іх возьмуць удзел войскі Усходняй і Цэнтральнай ваеннай акругі, а таксама сілы Паўночнага і Ціхаакіянскага флоту ды ПДВ, паведамляе Міністэрства абароны Расеі.

Напярэдадні вучэнняў Уладзімір Пуцін аб’явіў праверку баяздольнасці расейскага войска.

Прэс-служба Мінабароны РФ адзначае, што вучэнні «Усход-2018» па маштабе можна супаставіць з вучэннямі «Запад-81» (праходзілі на тэрыторы СССР і краінаў Варшаўскай дамовы). Фінальнай стадыяй «Запад-81» стала дэсантаванне 7-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі на палігон пад Менскам.

«Усход-2018» пройдзе пры ўдзеле кітайскіх і мангольскіх вайскоўцаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў