Сёння ў Менску памочнікі лідараў «нармандскай чацвёркі» пачнуць працу над нефармальнай сустрэчай


Вячэра ў Берліне фармаце «Нармандскай чацвёркі» пад пагрозай, але прапанова Мэркель застаецца актуальнай.

Канчаткова пытанне сустрэчы ў Берліне на вячэры ў нямецкай канцлеркі вырашыцца сёння або заўтра ў Менску: гэтымі днямі ў беларускай сталіцы памочнікі лідараў чатырох краінаў абмяркуюць магчымасць нефармальнага саміту.

«Нямецкія калегі прапанавалі правесці 19 кастрычніка нефармальную вячэру з удзелам лідараў  «нармандскага фармату», – цытуе памочніка прэзідэнта Расеі Юрыя Ушакова «Інтэрфакс». – Гэтая прапанова застаецца на стале, але яе рэалізацыя будзе залежаць ад таго, наколькі ўдасца да гэтага магчымага саміту дамовіцца аб канкрэтным прагрэсе ў справе ўрэгулявання».

Ушакоў паведаміў, што «гэтым цяпер – сёння і заўтра – будуць займацца непасрэдна памочнікі лідараў «чацвёркі» на сустрэчы ў Менску».

«Паглядзім, якія вынікі яны змогуць прапанаваць лідарам, і пасля гэтага будзе вырашацца пытанне аб правядзенні сустрэчы 19 кастрычніка або аб яе пераносе на больш позні час», – сказаў Ушакоў.

Паводле ягоных словаў, «многае будзе залежаць ад таго, што памочнікі прэзідэнтаў напрацуюць у Менску».

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары