У Малдове абіраюць прэзідэнта


13 лістапада ў Малдове адбываецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

За пасаду змагаюцца прарасейскі кандыдат, лідар партыі сацыялістаў Ігар Дадон і кандыдатка ад апазіцыі, старшыня партыі «Дзеянне і салідарнасць» Мая Санду, якая бачыць будучыню Малдовы ў Еўразвязе.

У першым туры, які адбыўся 30 кастрычніка, Дадон набраў 48 % галасоў, Санду – на 10 % менш. Паводле сацыялагічных апытанняў, гэты разрыў не паменшыўся, але інтрыга захоўваецца і вынік будзе залежаць ад актыўнасці выбарнікаў. Мая Санду можа атрымаць дадатковыя галасы ад моладзі, якая збольшага першы тур прэзідэнцкіх выбараў праігнаравала.

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт пра першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове, які выйшаў у праграме «Свет»:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары