Сёння ЦТ па біялогіі, амаль 1,5 тыс. абітурыентаў будуць пісаць іспыт па-беларуску


Сёння ў Беларусі праходзіць Цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі.

Пісаць яго будуць 29 648 абітурыентаў, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў. Прычым 5 % (1482 асобы) абітурыентаў выказалі жаданне пісаць іспыт па-беларуску.

Раней Belsat.eu пісаў, што колькасць асобаў, якія сёлета будуць здаваць ЦТ, знізілася амаль на 10 %, калі параўноўваць з мінулым годам.

Сюжэт «Белсату» пра беларускую адукацыю

У гэтым годзе на расейскую мову запісаліся 75,4 тыс. асобаў, на беларускую – амаль 28,5 тыс., на матэматыку – 51,15 тыс., на фізіку – больш за 30 тыс., на біялогію, як і на ангельскую – больш за 29 тыс.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў