Сын кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта – кароль ліпасакцыі і сіліконавых грудзей


Выданне «Віцебскі курʼер» паспрабавала высветліць колькі зарабляе Косінец-малодшы.

«Чаму б жанчынам не пачытаць на сваё свята пра цікавыя факты з жыцця прыгожага і паспяховага мужчыны, падумалі мы (імаверна рэдакцыя віцебскай газеты – заўв. belsat.eu)», – піша аўтарка артыкулу пра малавядомыя факты з жыцця Уладзіміра Косінца (яго бацька займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з 2014 года).

Косінец-малодшы скончыў Віцебскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт. У 2009 годзе абараніў кандыдацкую працу на тэму «Карэкцыя біяэнергетычных працэсаў у мышачнай тканцы тонкай кішкі пры распаўсюджаным гнойным перытаніце» (падобнай тэмай у свой час займаўся Косинец-старэйшы). Пазней Уладзімір вучыўся ў Расеі, дзе ў 2013-м абараніў доктарскую дысертацыю ў Першым Маскоўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя Сечанава.

Паводле выдання, Уладзімір Косінец практыкуе ў Віцебску, Менску і Маскве. Сын кіраўніка Адміністрацыі спецыялізуецца ў павелічэнні і падцяжцы грудзей, ліпасакцыіі (адсмоктванні тлушчу) і інтымнай пластычнай хірургіі.

На сайце Косінца малодшага апублікаваныя расцэнкі на ўсе вышэйзгаданыя паслугі. Каб павялічыць грудзі, жанчыне прыйдзецца патраціць не менш за Br 20 млн (без кошту імплантантаў і кампрэсійнай бялізны). Столькі ж каштуе павелічэнне жаночай попкі. Ліпасакцыя ад Косінца каштуе каля Br 7-8 млн.[/vc_column_text][vc_single_image image=”130924″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле vkurier.by

Стужка навінаў