Сяргей Рутэнка: Малады касцяк гандбольнай зборнай дае надзею

video

Зорка беларускага і сусветнага гандболу пракаментаваў «Белсату» вынікі нашай зборнай на чэмпіянаце свету.

Падаем словы Сяргея Рутэнкі:

«Шведы былі безумоўнымі фаварытамі гэтага матчу). Плюс да ўсяго, на маё меркаванне, атрымалася такая сумная для нас сітуацыя, што ў нас, вядома ж, былі і страты, і не забівалі, а ў шведаў быў іх дзень. Праз гэта атрымалася такая вялікая розніца. Падводзячы вынікі ўсяго чэмпіянату: хлопцы дасягнулі задачу, якая перад імі ставілася. Упэўнены, што ім пасля не зусім удалага старту, пасля вялікага абʼёму крытыкі, было вельмі складана не разгубіцца, не ўпасці духам. Яны з годнасцю змаглі выйсці з гэтай сітуацыі. Гэта было самае вялікае дасягненне на гэтым чэмпіянаце для такой маладой каманды, як наша. Ну і, безумоўна, яны паказалі, асабліва малады касцяк зборнай, што ў іх яшчэ вельмі шмат рэзерву. Яны даюць надзею, што ў нашым гандболе ўсё можа быць добра».

Учора з матчы 1/8 фіналу чэмпіянату свету Беларусь з лікам 22:41 саступіла Швецыі.

Размова ў студыі нашага тэлеканалу пра выступ беларускай зборнай:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары