Сямашка: Беларусь гатовая пачаць у Венесуэле новыя праекты


Віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка распавёў, што Беларусь можа пачаць у Венесуэле новыя праекты і паспяхова рэалізаваць старыя, з якімі ў апошнія гады былі праблемы.

Перадусім маюцца на ўвазе нафтавыя праблемы.

Паводле Уладзіміра Сямашкі, нашая краіна можа ў некалькі разоў павялічыць здабычу нафты ў лацінаамерыканскай краіне.

«Цяпер аб’ёмы ўпалі – 830-840 тыс. тонаў, але мы гатовыя павялічваць аб’ёмы да 2-3 млн на гэтых старых свідравінах», – заявіў намеснік прэм’ер-міністра ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Сустрэча Мадуры з Лукашэнкам у Менску

Таксама ён нагадаў пра чатыры заводы, якія Беларусь пабудавала ў Венесуэле, дадаўшы, што ёсць у планах і новыя заводы:

«Мы мусім не пазней чым да канца лістапада дапрацаваць дарожную карту. Ёсць у карце і новыя заводы. У прыватнасці, гэта накірунак сельскагаспадарчай дзейнасці».

Акрамя таго Беларусь разлічвае на далейшы ўдзел у праграме будаўніцтва жылля ў Венесуэле.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў