Сяброўства ў гандлі: Пакістан паабяцаў Беларусі разгрузіць склады


Новыя рынкі збыту нашай краіне патрэбныя як паветра. Сінявокая мае кампенсаваць свае страты на «усходніх рынках» ды разгрузіць склады. Дапамагчы ў гэтым ёй абяцае Пакістан. Варыянты ўзаемадзеяння абмяркоўваюць падчас трохдзённага візіту ў Менск прэм’ер-міністра Пакістана Наваз Шарыфа. Агучылі і жаданую лічбу таваразвароту – гэта 1 млрд. долараў.

ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН ЭКАНАМІСТ:

«Мы можам павялічваць… пытанне канкурэнтназдольнасці».

Урад Беларусі разлічвае нарасціць пастаўкі машынабудаўнічай тэхнікі ў гэтую краіну. Пакістан ВУП якога складае больш за 230 млрд долараў, з’яўляецца адным з рынкаў збыту беларускіх трактароў па-за СНД. Цягам апошніх васьмі гадоў аб’ём гандлю паміж Беларуссю і Пакістанам вагаўся ў межах пяцідзесяці – ста дваццаці мільёнаў долараў у год. Аднак эканамічнай логікі ў саюзе « Беларусі ды Пакістану» пакуль няшмат.

ЯЎГЕН ПРЭЙГЕРМАН ЭКАНАМІСТ:

«Калі часам чуеш логіку бел чыноўнікаў колькі насельніцтва столькі і прыбытку».

Магчыма, Пакістан называюць перспектыўным партнёрам, як зрэшты і ўсе іншыя краіны « гатовыя да дыялогу». Прасторы СНД, Стары Свет і ў пэўнай ступені Азіі з Блізкім Усходам на дадзены момант ужо асвоеныя. А таму Беларусь імкнецца ўсё далей, у больш экзатычныя краіны. Лукашэнка з імпэтам нацэльваецца ўбок Эквадора. Да гэтага аптымістычна заявілі пра магчымыя рынкі збыту ў бедным Зімбабве. Аднак паказнікі не ўражваюць: у большасці гэтых краінаў папросту няма грошай для вялікіх закупак беларускай прадукцыі, астатнія ж маюць альтэрнатыву.

Вольга Саўле, belsat.eu

Стужка навінаў