Сурыкаў: Менск і Масква не вядуць ніякіх перамоваў пра расейскую базу ў Беларусі


Аляксандр Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне, заявіў, што краіны не вядуць ніякіх перамоваў наконт адкрыцця расейскай базы ў Беларусі.

Дыпламат адзначыў, што «калі пытанне (пра вайсковую базу Расеі ў Беларусі – заўв.) будзе пастаўленае, калі раптам чагосьці там, то, як я разумею, будзем абмяркоўваць».

Пытанне пра расейскую базу задалі ў сувязі з планамі Польшчы размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскую вайсковую базу.

На мінулым тыдні ў Бруселі міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што не выключае размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы. У студзені міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што ў краіне не плануецца размяшчаць новыя замежныя вайсковыя аб’екты.

НМ, belsat.eu, паводле «Інтэрфакс»

Глядзі таксама
Каментары