Падрабязнасці ператрусаў у Горадні. У чым вінавацяць журналістаў?


Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс

Алеся Дзянісава і Алеся Кайрыса могуць абвінаваціць у абразе асобы.

Верагодна, гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай, якая згадвалася ў сюжэце «Белсату» ад 20.04.2018 году ў праграме «Аб’ектыў» – «Жыхары інтэрнату: «Заходзіш з дзіцём у душ – там ляжыць здохлы пацук!»

Людзі ў цывільным затрымалі гарадзенскіх журналістаў 23 ліпеня. Іх трымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны, пасля чаго павезлі дахаты, каб правесці ператрусы. Спачатку праваахоўнікі абшукалі дом маці Алеся Дзянісава, пасля чаго ў яе здарыўся сардэчны прыступ.

«У маці нічога, зразумела, не знайшлі. Потым перайшлі ў маю кватэру. Міліцыянты паводзілі сабе, сапраўды, вельмі ветліва і карэктна. Але гэта не дапамагло. У маці ўчора быў сардэчны прыступ. Яна ніяк не можа зразумець, што ейны сын не краў, не забіваў, не рабаваў, але лічыцца злачынцам…» – паведаміў Алесь Дзянісаў.

Кантакт з журналістамі абмежаваны, бо ў іх сканфіскавалі тэхніку, у тым ліку тэлефоны.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары