Суд прымусіў беспрацоўнага глыбачанца плаціць аліменты бацькам


Бацькі не вытрымалі паводзінаў сына, які не хацеў працаваць.

33-гадовага жыхара Глыбокага суд забавязаў клапаціцца пра сваіх бацькоў сталага веку. Летам пенсіянерка напісала заяву ў пракуратуру, каб паўплываць на безадказнага сына. Ён не працаваў і не жадаў нікуды ўладкоўвацца, жыў у кватэры бацькоў-пенсіянераў, харчаваўся за іх кошт не думаў пра тое, каб аплачваць камунальныя паслугі.

«Паводле позвы пракурора ў судзе Глыбоцкага раёну была разгледжаная грамадзянская справа. Суд вырашыў, што цяпер 33-гадовы працаздольны мужчына штомесяц будзе выплачваць бацьку і маці аліменты – па 42 рублі кожнаму», – патлумачыў памочнік пракурора Глыбоцкага раёну Міхаіл Кучэрын.

Рашэнне суда прынятае на падставе Кодэксу аб шлюбе і сямʼі, у якім сцвярджаецца, што поўнагадовыя дзеці мусяць клапаціцца пра сваіх непрацаздольных бацьках, якім патрэбная дапамога. Калі глыбачанін не будзе выконваць гэтае рашэнне, яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

НМ, belsat.eu, паводле Sb.by

Стужка навінаў