Віцебск: актывістку спачатку збілі ў пастарунку, потым аштрафавалі


Суд пастанавіў пакараць актывістку штрафам у памеры Br 930.

Надзея Куканос – праваабаронца і сакратарка міжнароднага грамадзянскага аб’яднання «За честную власть». 5 чэрвеня, паводле Надзеі Куканос, яе збілі віцебскія міліцыянты з Чыгуначнага РАУСу.

Раней жанчына стала сведкаю чарговага выпадку міліцэйскага бязмежжа: зняла на відэа, як супрацоўнікі праваахоўных органаў збівалі людзей на вуліцы, а ў пастарунак прыйшла даведацца, што з ейнаю заяваю.

9 чэрвеня адбылося чарговае судовае паседжанне ў справе актывісткі, якую абвінавачвалі ў непадпарадкаванні і абразе супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Паводле міліцыянтаў, Надзея Куканос плюнула на мундзір аднаго з праваахоўнікаў і не рэагавала на патрабаванні спыніць відэаздымкі.

Пасля судовага паседжання актывістку завезлі ў больніцу.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары