Суд адпусціў «аўстрабандэраўца», які ваяваў за Украіну


У красавіку аўстрыйскага добраахвотніка Бэна Фішэра затрымалі польскія памежнікі (хлопец ехаў з Украіны ў Швецарыю).

Затрыманне Фішэра.
Фота: strazgraniczna.pl

Яго падазраюць у здзяйсненні ваенных злачынстваў. 2 траўня яго вызвалілі з пад варты.

Суддзя пастанавіў, што Генпракуратура Аўстрыі не сабрала адпаведных доказаў. Паводле карэспандэнтаў украінскага выдання «Главком», «суддзя быў засмучаны характарам абвінавачанняў і базаю доказаў, якія сабрала пракуратура».

Паводле прэс-сакратара аўстрыйскай Генпракуратуры, «тлумачэнні Фішэра на судзе былі цалкам зразумелымі» і таму няма падставаў трымаць яго пад вартаю. Імаверна, што неўзабаве ўсе абвінавачанні з Фішэра будуць знятыя.

Варта адзначыць, што ў расейскіх медыях Бэна Фішэра ўжо назвалі «белым маджахедам».

Летась «Белсат» запісаў інтэрвʼю з «аўстрабандэаўцам».

Праз сваю знешнасць, баец батальёну «Кіеўская Русь» Фішэр атрымаў мянушку «Бэн Ладэн». Раней 25-гадовы хлопец ваяваў у Сірыі ды Іраку. На фронце ва Украіне Фішэр быў медыкам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў