Стваральнік крыптавалюты ўвайшоў у спіс самых уплывовых расейцаў стагоддзя


Стваральнік платформы «Ethereum» Віталь Бутэрын увайшоў у ТОП-100 самых уплывовых расейцаў стагоддзя па версіі «Forbes».

Акрамя Бутэрына ў гэты спіс трапілі такія вядомыя ІТ-бізнесмены, як Аркадзь Волож («Яндэкс»), Юрый Мільнер («DST Global»), Павел ДураўTelegram», раней – «VK») і Сяргей БрынGoogle»).

Сёлета заснавальнік «Ethereum» трапіў у дзясятку самых уплывовых людзей свету ва ўзросце да 40 гадоў паводле выдання «Fortune».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары