Статкевічу прысудзілі 15 содняў арышту за мітынг супраць вучэнняў «Захад-2017»


Палітыку Мікалаю Статкевічу прысудзілі 15 содняў арышту за мітынг 3 ліпеня. Суд Ленінскага раёну яшчэ 9 жніўня вынес пастанову па адміністратыўнай справе па ч.3 арт. 23.34 КоАП. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суддзя Юлія Кавяка разглядзела справу ў адсутнасць Статкевіча, пастанову суду ён атрымаў па пошце.

Паводле сведкаў-міліцыянтаў Казлова А.і Рыжанкова М., палітык прыняў актыўны ўдзел у мітынгу ў складзе групы грамадзян без дазволу Менгарвыканкама 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, з мэтай публічнага абмеркавання адмены ваенных вучэнняў «Захад-2017» і вызвалення палітзняволеных.

Вядома, што на дадзены момант Статкевіч знаходзіцца на свабодзе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары