Стась Карпаў: Людзі выбіраюць «вышыванкавыя фэсты», а не палітычныя акцыі


Ці могуць пахваліцца крэатывам беларускія апазіцыянеры? Стась Карпаў і Павел Вінаградаў выказваюцца пра здольнасці беларускіх палітыкаў.

«Людзі, якія выбіраюць, на якое мерапрыемства ісці, ходзяць на розныя «вышыванкавыя фэсты». Там прынамсі ў фразе «Жыве Беларусь» няма пытальнага знака напрыканцы. А ёсць людзі, якія прапануюць узяцца за рукі і гераічна памерці», – заявіў публіцыст Стась Карпаў у эфіры праграмы «Чорным па белым».

Апошняе выданне праграмы прысвечанае палітычнаму крэатыву, які абмяркоўваюць палітыкі Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч.

Стужка навінаў