Дзяржава гатовая даплаціць да пуцёвак ад 43 да 82 % ад іх коштаў.
Кошты на пуцёўкі агучылі падчас нарады ў віцэ-міністра Васіля Жарко па пытаннях сёлетняй дзіцячай аздараўленчай кампаніі.
Гэтак, поўны кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 дзён складзе 430 рублёў. 18 дзён у летніку з дзённым знаходжаннем будуць каштаваць Br 93 рублі.
Дзяржава гатовая выдаткаваць амаль Br 43 млн на дафінансаванне пуцёвак.
Гэткім чынам, пуцёўка на 18 дзён у кругласутачным лагерам абыдзецца бацькам у 245 рублёў. Пуцёўка ў дзённы лагер на такі ж тэрмін будзе каштаваць усяго Br 16.
Даплаты да коштаў пуцёвак будуць рабіцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў, прафсаюзных арганізацыяў, а таксама мясцовых бюджэтаў.
Прэсавая служба беларускага ўраду падае, што ўлетку ў краіне будуць працаваць 5900 летнікаў розных тыпаў. Паводле папярэдніх ацэнак, аздараўленне ў іх пройдуць больш за 377 тысячаў дзяцей ува ўзросце ад 6 да 18 гадоў.
ДД