Стала вядома, колькі замежнікаў скарысталі з бязвізавага ўезду ў Беларусь


У Міністэрстве спорту і турызму распавялі, колькі замежнікаў скарысталі з бязвізавага ўезду ў нашую краіну.

Лічбы агучыла начальнік аддзелу маркетынгу і якасці турпаслуг Дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха:

«Каля 30 тыс. замежнікаў з моманту дзеяння ўказу кіраўніка дзяржавы аб бязвізавым рэжыме скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусі. Асноўнымі напрамкамі з’яўляюцца спартовы турызм і сфера культуры».

На думку чыноўніцы, бязвізавы рэжым дазволіў прыцягнуць у Беларусь большую колькасць замежных турыстаў.

Сюжэт «Прасвету» пра тое, калі візы ў ЕЗ стануць больш даступнымі для беларусаў

12 лютага ў Беларусі запрацаваў бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў. Згодна з ім, тым, хто прылятае ў аэрапорт Менск, непатрэбная віза для візітаў у Беларусь, не даўжэйшых за пяць дзён. Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца на 39 краінаў Еўропы, а таксама ЗША, Канаду, Інданезію, Японію, Індыю ды інш. Дзяржавы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары