Стала вядома, хто ўжо даслаў заяўкі на ўдзел у «Еўрабачанні»


Фіналісты стануць вядомыя 11 студзеня.

26 снежня быў апошнім тэрмінам, калі беларускія музыкі маглі адправіць заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы на міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне».

Удзельнікам трэба было высылаць песні бандэроллю.

У Белтэлерадыёкампаніі распавялі журналістам БЕЛТА, што на сёння атрымана больш за 30 заявак – ад Жанэт, Аляксандры Ткач, KATTIE і гурта Provocation.

БТ падкрэсліла, што многія прэтэндэнты на ўдзел дасылаюць свае бандэролі ў апошні дзень – усе прэтэндэнты стануць вядомыя толькі праз некалькі дзён.11 студзеня яны прадставяць свае песні прафесійнаму журы.

Праслухоўванне ўдзельнікаў пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі або фанаграмы, запісанай без вакалу або якіх-кольвек вакальных імітацый.

Імёны фіналістаў назавуць увечары таго ж дня.

Фінал адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка ў фармаце тэлевізійнага канцэрта. Пераможа той, хто набярэ найбольш балаў паводле вынікаў смс-галасавання гледачоў і меркавання журы. Гэты музыка і прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2018» у Лісабоне.

ДД

Глядзі таксама
Каментары